23.05.2018 / 10:24

Нашчадкі Матруны Маркевіч, аўтаркі арнаменту на дзяржаўным сцягу, дабіваюцца ўшанавання памяці дзеда, забітага Cаветамі 13

Жыхары Брэста прывезлі крыж у Курапаты. Ілюстратыўнае фота.

Аршанскі райвыканкам адмовіў сваякам расстраляных у Оршы ў вызначэнні месца для памятнага знака ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў у сувязі з адсутнасцю дакументаў, якія б гэта пацвярджалі. Адказы, падпісаныя намеснікам старшыні выканкама Алегам Смірноўскім і выканаўцам абавязкаў старшыні Міхаілам Дудко, атрымала большасць сваякоў, якія звярнуліся ў выканкам.

У тыпавых адказах гаворыцца: «Ва ўліковых дадзеных «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Орша» звестак пра месцы расстрэлу ахвяр палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Аршанскага раёна няма. З-за адсутнасці архіўных дакументаў, якія афіцыйна пацвярджаюць факт расстрэлу ахвяр палітычных рэпрэсій, высветліць дакладнае месца і асобы пахаваных там людзей не ўяўляецца магчымым. Пры наяўнасці архіўных звестак, якія афіцыйна пацвярджаюць факты, выкладзеныя ў звароце, будзе вызначана месца ўшанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у г. Орша».

Індывідуальныя і калектыўныя звароты ў Аршанскі райвыканкам накіравала больш за 15 сваякоў расстраляных, якія цяпер жывуць у Беларусі, Расіі, Швецыі і Італіі.

Яны прасілі вызначыць месца для ўстаноўкі знака ў памяць аб рэпрэсаваных у Оршы. Сам знак яны гатовыя ўсталяваць за свае сродкі.

Некаторыя аўтары зваротаў прыклалі да лістоў копіі дакументаў з указаннем, што іх продкі расстраляныя ў Оршы, а таксама публікацыі з раённай газеты пачатку 90-х гадоў, дзе гаворыцца пра адкрыццё гарадскімі ўладамі памятнага знака на месцы меркаваных масавых расстрэлаў на Кабыляцкай гары. Але для чыноўнікаў гэтых дакументаў аказалася мала.

Дзіна Кацар, унучка Матруны Маркевіч — аўтара арнаменту на дзяржаўным сцягу — тройчы звярталася ў выканкам з просьбай усталяваць памятны знак у памяць пра расстралянага ў Оршы дзядулю Аляксея Маркевіча.

«Нам сказалі, што майго дзеда расстралялі на Кабыляцкай гары пад Оршай. У мінулым годзе мы туды паехалі. Я была проста ў жаху! Засмечаны лес, прайсці вельмі цяжка. Мы ездзілі вясной, было слізка, брудна. Мая старэнькая мама так і не патрапiла на месца расстрэлу свайго бацькі. Тады я ў першы раз напісала ў Аршанскі райвыканкам, што гэта ганьба. Што сцяг з арнаментам бабулі пабываў у космасе, а дзеда расстралялі, і яго безназоўная магіла зарасла быллём», — распавяла Дзіна Пракопаўна.

На зварот пісьмовага адказу не было, праўда, нехта патэлефанаваў, не назваў свайго імя, сказаў, што райвыканкаму неабходна ведаць, ці захаваліся дакументы аб расстраляным сваяку. Дзіна Кацар накіравала ў выканкам копіі артыкулаў з мясцовых газет аб устаноўцы ў Сянне помніка сваёй вядомай бабулі і даведкі аб расстрэле дзядулі ў Оршы і яго рэабілітацыі. Але ў адказ чыноўнікі прамаўчалі. Адказ яна атрымала толькі пасля трэцяга звароту.

19 мая шэсць сваякоў патэлефанавалі на «жывую тэлефонную лінію» в.а. намесніка старшыні райвыканкама Міхаілу Дудко з тым жа пытаннем аб мемарыяле, але пачулі той жа адказ пра адсутнасць архіўных дакументаў.

Сваякі рэпрэсаваных, аб'яднаныя ў грамадскую ініцыятыву «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», лічаць, што дазвол ад уладаў — справа прынцыповая. Некаторыя з іх гатовыя ўстанавіць сваім продкам помнікі, крыжы, але няма гарантый, што ў лесе на Кабыляцкай гары яны не стануць здабычай вандалаў.

На сёння ініцыятыве «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» ўдалося наладзіць сувязь амаль з 20 нашчадкамі расстраляных у Оршы. Многія з іх ужо ўсталявалі на Кабыляцкай гары памятныя шыльды, крыжы і нават помнік з імёнамі сваіх продкаў і іх сваякоў.

Даведка

Паводле даследаванняў гісторыка Змітра Дразда, у Оршы НКВД расстралялі каля 1900 чалавек, сярод якіх было больш за 1100 беларусаў, больш за 500 палякаў, каля 40 яўрэяў, а таксама прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. І гэта толькі тыя, чые імёны ўдалося адшукаць у адкрытых базах дадзеных.

У 1982 годзе падчас будаўніцтва галіны чыгункі на Кабыляцкай гары былі знойдзены парэшткі 50 чалавек з кулявымі адтулінамі ў патыліцы. Афіцыйная камісія ў складзе прадстаўнікоў міністэрстваў абароны, унутраных спраў, пракуратуры, судмедэкспертаў устанавіла, што гэтыя людзі былі забітыя на Кабыляках у 1937—1940 гадах. Знойдзеныя парэшткі перазахавалі, а ў лістападзе 1990 года па рашэнні Аршанскага райвыканкама на Кабыляцкай гары ў гонар ахвяраў сталінізму быў усталяваны памятны знак.

Аднак пазней афіцыйнае стаўленне да рэпрэсій у краіне змянілася, і мемарыял закінулі. Больш за 20 гадоў яго даглядалі грамадскія актывісты.

Ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» ўзнікла ў канцы 2017 года. Галоўнымі ініцыятарамі сталі нашчадкі расстраляных, якія дамагаюцца надання месцу афіцыйнага статусу. Цяпер ініцыятыва шукае нашчадкаў забітых, а таксама вядзе пошук звестак аб расстраляных.

Ініцыятыва мае сваю суполку ў фэйсбуку.

Па падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на нумар +375 29 865 63 24 (Ігар Станкевіч).

nn.by; фота Сяргея Гудзіліна

57
Маразм крепчает. / Адказаць
23.05.2018 / 10:35
Каждого будем ушаноувать. чтобы везде стояли кресты и памятники убитым и умершим? Людям. которые сейчас живут. больше заняться нечем? Поля цветов и прах развеивать. все после смерти равны. Будут кресты носить. как Ленин бревно на субботнике? Пусть каждый, кто желает. напишет что-то про своих умерших родственниках. если это будет интересно. то кто-нибудь может почитает и запомнит. Сколько можно ставить разных памятников. которых называют "мужиками в пальто". потому что никому уже не интересно что они сделали. так как это не было чем-то существенным и хорошим. о чем хотят помнить? 
0
сік / Адказаць
23.05.2018 / 10:35
Лукашэнскі сцяг нельга называць дяржаўным. Сцяг Беларусі - бел-чырвона-белы.
3
Хуткая / Адказаць
23.05.2018 / 10:41
Чаго? Пратэстую. Яна не была аўтаркай гэтага арнаменту, гэта старажытны, пракаветны арнамент.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру