Цэны на нафту ўпалі больш чым на 7 адсоткаў — да самых нізкіх значэньняў за 1,5 году.

Каціроўкі нафты маркі брэнт спаўзьлі да ўзроўню 61 даляр за барэль.

Падзеньне цэн на нафтавыя ф’ючарсы было выклікана тым, што рашэньне ОПЕК (арганізацыі краін экспарцёраў нафты) па скарачэньні паставак ня спраўдзіла чаканьняў рынку.

Сёньня было абвешчана, што ОПЕК зьніжае ўласную нафтаздабычу на паўтара мільёна барэляў у дзень, тады як рынак разьлічваў, што скарачэньне складзе два мільёны барэляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?