22.05.2018 / 21:40

Мінчук скраў у сваім доме ровар і схаваў за спадарожнікавай антэнай ФОТА 5

Мінчук скраў у сваім доме ровар і схаваў яго за спадарожнікавай антэнай, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У Маскоўскі РУУС Мінска звярнуўся мужчына з заявай аб крадзяжы з тамбура пад'езда ровара і бегавела агульным коштам 250 рублёў. Міліцыя высветліла, што здзейсніў крадзеж жыхар гэтага самага дома.

Пры пакватэрным абыходзе аператыўнік звярнуў увагу на жыхара другога паверха. Неўзабаве той прызнаўся, што скраў маёмасць суседзяў. Выкрадзены ровар быў знойдзены за спадарожнікавай антэнай-талеркай.

Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

0
Vital / Адказаць
22.05.2018 / 21:44
мда
0
ч / Адказаць
22.05.2018 / 22:53
гэта ён яшчэ іх МОЛОКО не піў))
7
Максим Дизайнер / Адказаць
23.05.2018 / 00:09
Зато квартира ильхотная.Типичное ильхотнае спальнае гетта на заднем плане
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру