МУС абавязана было прарэагаваць на з'яўленне ЛГБТ-сцяга на будынку пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч, піша Tut.by

— Не рэагаваць на падобнага роду падзеі мы не маем ніякага права, — заявіў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне журналіста з нагоды заявы, размешчанай на сайце МУС у мінулую нядзелю.

Ігар Шуневіч адзначыў, што гэта «ўнутраная справа, у тым ліку і нашага міністэрства». Таму падначаленых яму ведамства не магло пакінуць без увагі з'яўленне на будынку амбасады гэтага «атрыбуту» (так міністр назваў ЛГБТ-сцяг).

— Я гэта называю прапагандай таго ладу жыцця, які нам непрымальны. Гэта асноўны матыў, які заахвоціў нас праз некаторы час даць свой каментар, — растлумачыў Шуневіч.

Міністр таксама адзначыў, што сёння востра стаіць праблема пранікнення ў наша грамадства «неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцяў, ідэалогій» і «вялікіх імунітэтаў гэтаму, акрамя нашай гісторыі і рэлігіі, няма».

Нагадаем, 20 мая на сайце МУС быў размешчаны каментар, датычны дзеянняў пасольства Вялікабрытаніі, якое 17 мая, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіі і біфобіяй, вывесіла сцяг ЛГБТ.

У ім барацьба ЛГБТ-супольнасці за свае правы была названая падробкай, як і самі аднаполыя адносіны.

МУС таксама адзначыла, што «пераважная большасць беларусаў прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, у тым ліку хрысціянскіх», таму заявы падобнага роду — выклік гэтых каштоўнасцям. Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць! - рэзюмавалі ў сілавым ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0