23.05.2018 / 06:40

Марадона на прэс-канферэнцыі: Неймар і Мэсі — пакуль не ўзровень брэсцкага «Дынама», але мы збярэм добрую каманду 10

Падчас прэс-канферэнцыі ў Абу-Дабі чэмпіён свету-1986 Дыега Марадона быў прадстаўлены ў якасці старшыні праўлення брэсцкага «Дынама», піша Tut.by.

Марадона адзначыў, што ён упершыню ў сваім жыцці будзе працаваць на гэтай пасадзе.

- Гэта новы выклік для мяне, але я не збіраюся замыкацца ў кабінеце. Буду працаваць разам з камандай на стадыёне, буду даваць «Дынама» усё лепшае, каб клуб быў больш канкурэнтаздольным. Для мяне галоўнае, што ў футбалістаў ёсць энтузіязм. Я буду працаваць і з маленькімі гульцамі з акадэміі «Дынама».

Дыега Марадона распавёў і пра тое, кім будзе камплектаваць каманду ў перыяд дазаявак.

- Для пачатку трэба прыгледзецца да тых, хто ёсць у нашым распараджэнні, убачыць моцныя і слабыя бакі «Дынама». У будучыні можна ўзмацняцца і футбалістамі з ААЭ, і з Італіі, і з Аргенціны. Вядома, Неймар і Мэсі пакуль занадта далёкі ад нас узровень, але не сумняваюся, што «Дынама» зможа сабраць баяздольны склад.

11
З...лы беларус / Адказаць
23.05.2018 / 07:08
А грошы на замежных футбалістаў з нашых пенсій і зарплатў “знойдуць” !? Лу-ка ўжо футбаліст бо Пу.ін хакеістам стаў?
2
Гопник / Адказаць
23.05.2018 / 07:28
Астап Бендер про Нью-Васюки). Лучше бы Гончаренко с ЦСКА вернули
6
палешук / Адказаць
23.05.2018 / 07:30
ну и зачем нам этот престарелый кокаинщик?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру