23.05.2018 / 08:44

Памёр амерыканскі пісьменнік Філіп Рот 3

Амерыканскі пісьменнік Філіп Рот памёр у шпіталі Манхэтэна ўвечары 22 мая, паведамляе The New York Times.

Прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Яму было 85 гадоў.

«Містэр Рот быў апошнім з вялікіх белых мужчын: трыумвірату пісьменнікаў — Сола Белоў і Джона Апдайка — якія ўзвышаліся над амерыканскай літаратурай у другой палове 20-га стагоддзя», — піша NY Times.

«Апдайк і Белоў скіроўвалі свае ліхтары ў свет, паказваючы яго такім, якім ён ёсць, — сказаў аднойчы містэр Рот. «Я ж капаю яму і скіроўваю свой ліхтар у яе».

Філіп Рот з'яўляецца аўтарам такіх сусветна вядомых раманаў, як «Амерыканская пастараль», «Выпадак Партнога», «Іншае жыццё», «Бывай, Каламбус» і «Змова супраць Амерыкі». Па васьмі з яго твораў былі зняты мастацкія фільмы.

Пісьменнік быў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі, міжнароднай Букераўскай прэміі ды інш.

0
пан Пшыпаздзецкі / Адказаць
23.05.2018 / 09:08
амерыканцы заўсёды былі і будуць у авангардзе сусветнай літаратуры.
Рот толькі пацверджае гэты закон прыроды
0
Юлія / Адказаць
23.05.2018 / 09:33
RIP
0
АЛИСТЕР / Адказаць
23.05.2018 / 11:20
Блин! Как жалко... Так и не получил он Нобеля... Кто угодно получал, а ему вот не дали... Хороший писатель... Земля пухом ему...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру