Уладальнікам Міжнароднай Букераўскай прэміі, якая ўручаецца за найлепшы твор на англійскай мове, стала польская пісьменніца Вольга Такарчук, якая напісала кнігу «Бегуны» (Flights у англійскім варыянце). У Польшчы яна выйшла яшчэ ў 2007 годзе, аднак на англійскую была перакладзеная пазней.
У шорт-ліст прэміі таксама ўваходзілі кнігі карэйскай пісьменніцы Хан Кан, а таксама прадстаўніка Венгрыі Ласла Краснахаркаі.
Кніга Такарчук — серыя навэл пра людзей з розных краін, якіх сама пісьменніца назвала «сучаснымі качэўнікамі».
Пры гэтым кнігі Такарчук, удастоеныя розных прэмій у Польшчы, не раз падвяргаліся крытыцы на радзіме. Так, адну з яе навэл адно з агенцтваў навін ахарактарызавала як антыхрысціянскую, пасля чаго пісьменніцы прыйшлося наймаць асабістую ахову.
Букераўская прэмія была створана ў канцы 1960-х і першапачаткова спансіраваць кампаніяй Booker Group (адсюль і назва). Першапачаткова прыз атрымлівалі аўтары з краін Брытанскай садружнасці, Ірландыі і Зімбабвэ. З 2005 года існуе Міжнародная Букераўская прэмія, якую могуць атрымаць аўтары з краін па ўсім свеце, чые кнігі былі перакладзеныя на англійскую мову ці выдаваліся ў Вялікабрытаніі.