На 90-м годзе жыцця памёр генерал-лейтэнант, былы міністр унутраных спраў БССР Віктар Піскароў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Гродзенскага УУС.

Віктар Піскароў нарадзіўся 26 студзеня 1929 года ў Калужскай вобласці.

У органах міліцыі працаваў з сакавіка 1951-га. Пачынаў службу ў Тураўскім раёне.

У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР. Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў БССР. Менавіта пры ім міліцыя спрабавала разагнаць мітынг на Дзяды ў Курапатах у кастрычніку 1988 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0