Пра гэта паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, прадстаўляючы калектыву ВНУ новага рэктара Генадзя Пальчыка.

«Прэзідэнт паставіў задачу: гэта павінна быць лепшая ВНУ, самая галоўная ВНУ. Мы ўжо думаем пра тое, што ў гэтай навучальнай установы павінен быць асаблівы статус. Мы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, і ён пагадзіўся з намі», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка хоча раз у паўгода бываць у акадэміі, каб сустракацца з прафесарска-выкладчыцкім складам, слухачамі і студэнтамі. «Мы гэта ўсё плануем, і гэта сапраўды павінна быць на пастаяннай аснове», - дадала кіраўнік Адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?