Каля вёскі Гара Барысаўскага раёна вечарам 22 мая аўтамабіль Volvo V40 урэзаўся ў фуру з паўпрычэпам Volvo 480. Пасля ДТЗ у рэанімацыю бальніцы дастаўлены кіроўца і пасажыр легкавіка, піша mlyn.by

Здарэнне адбылося каля 19.20 на 435-м кіламетры аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Абодва аўтамабіля ехалі ў бок Мінска. Фура — наперадзе, легкавік — ззаду. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца грузавіка раптам прытармазіў і пачаў разварочвацца. У гэты момант Volvo V40 урэзаўся ў фуру.

Медыкі хуткай выцягнулі з машыны 50-гадовага кіроўцу, а затым 46-гадовага пасажыра

Кіроўца фуры не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0