«Вы павінны быць упэўненыя ў тым, што Беларусь назаўжды застанецца апірышчым праваслаўнай царквы. Мы заўсёды будзем несьці свой крыж, будзем аплотам веры, праваслаўя», ‑‑ заявіў А. Лукашэнка ў Менску падчас цырымоніі ўручэньня патрыярху Аляксію ІІ Ордэна Пашаны.

У Беларусі няма ніякіх рознагалоссяў і канфліктаў на рэлігійнай глебе. Гэты факт асабліва адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да Патрыярха Аляксія ІІ, беларускі лідэр падкрэсліў: «Ваш прыезд у Беларусь — гэта не толькі падзея для вернікаў, але і буйная палітычная падзея. Адносіны беларусаў да вас нічым не адрозніваюцца ад адносін рускага чалавека».

Прэзідэнт таксама дадаў, што праваслаўная царква — «гэта аснова, гэта 85 працэнтаў вернікаў». «І сёння гэта ніхто не аспрэчвае», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «Беларусь — краіна праваслаўная, і таго курсу, які мы некалі ўзялі, мы будзем прытрымлівацца». «Таму што так хоча наш народ», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў важную ролю Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў падтрыманні згоды ў беларускім грамадстве.

Патрыярх Аляксій ІІ падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за садзейнічанне ў аднаўленні і будаўніцтве храмаў. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі за цёплыя адносіны да царквы. «Рабіць дабро — гэта вялікая справа. Я ў многіх месцах бываў, бачыў, як народ вас цэніць», — дадаў ён.

БЕЛТА

Патрыярх маскоўскі і усёй Русі Аляксій II і мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэтперад пачаткам літургіі ў Менскім Сьвята-Духавым кафедральным саборы. photo.bymedia.net

Патрыярх маскоўскі і усёй Русі Аляксій II і мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт
перад пачаткам літургіі ў Менскім Сьвята-Духавым кафедральным саборы. photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0