24.05.2018 / 09:02

Чаго чакаць ад Беларускага прамысловага форуму — 2018 7

Беларускі прамысловы форум — 2018, які пройдзе ў Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня, за два дзясяткі гадоў стаў не толькі знакавай каляндарнай падзеяй, але і набыў статус міжнароднага. Сярод вядомых міжнародных выставачных імпрэз Беларускі прамысловы форум вылучаецца шырокім спектрам прыкладных інавацый.

Ад 1997 года форум з'яўляецца базавай пляцоўкай, дзе разглядаецца паскораны пераход да прагрэсіўнага тэхналагічнага ўкладу, пляцоўкай, што фарміруе інжынерную думку на гады наперад.

Мэта форуму — спрыяць прадпрыемствам і арганізацыям у вырашэнні задач пашырэння выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараненні новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і прыцягненні інвестыцый.

Цяперашні форум павінен надаць дынаміку прасоўванню лічбавай эканомікі (Industry 4.0), тэхналогіям аўтаматызацыі і ІТ-рашэнняў у цэлым. Па сутнасці, ён мусіць стаць своеасаблівай перазагрузкай на шляху да лічбавай эканомікі.

Арганізатары маюць намер стварыць максімальна дасканалую платформу для ўзаемадзеяння розных галін па лічбавым пераўтварэнні прамысловасці. У гэтым працэсе ўсё больш выразна назіраюцца навацыі Дэкрэта № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Па вялікім рахунку, задача ў тым, каб стварыць цалкам інтэграваную вытворчасць — прагназаваную і эфектыўную.

На Беларускім прамысловым форуме — 2018 будуць чатыры асобныя тэматычныя выставачныя сегменты.

Дамінантны выставачны праект форуму — 21-я міжнародная спецыялізаваная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТэхІнаПрам». У мінулыя гады яе ўдзельнікамі станавіліся прадстаўнікі кампаній больш чым з 30 краін свету. Штогод выставачную экспазіцыю фарміруюць да 300 арганізацый, а каля 150 кампаній увайшлі ў лік пастаянных экспанентаў, сярод якіх ёсць і сусветна вядомыя брэнды.

Пашыраецца цікаўнасць да выставы «ТэхІнаПрам» з боку расійскіх рэгіёнаў і краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтаму ёсць тлумачэнне. Напрыклад, па дадзеных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, толькі летась па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах было створана больш за 300 новых распрацовак. Пры гэтым у галіне машынабудавання выраблена 16 вопытных узораў бытавой і прамысловай тэхнікі. Сярод іх электробус, электрамабіль, кар'ерны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 180 т, які не саступае замежным аналагам па сваіх характарыстыках, але пры гэтым у 1,5 раза таннейшы.

Ключавой падзеяй Беларускага прамысловага форуму — 2018 стане пленарнае пасяджэнне «Беларусь — месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі». Сярод спікераў заяўлены вядомыя айчынныя і замежныя навукоўцы, менеджары прамысловага сектару эканомікі, прадстаўнікі замежных кампаній, эксперты.

У межах Беларускага прамысловага форуму — 2018 адбудуцца: Міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць», Міжнародны навукова-практычны сімпозіум «Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь».

Жывасці форуму дададуць традыцыйны Кірмаш інавацыйных распрацовак, Кааперацыйная біржа «Навука і прамысловасць — стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва», а таксама Біржа субкантрактаў у прамысловасці.

Асаблівую вытворчую місію ў межах Беларускага прамысловага форуму — 2018 маюць спецыялізаваная выстава «ПРАФЗВАРКА» і 14-ы конкурс зваршчыкаў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены найноўшыя віды зварачнага абсталявання, крыніцы забеспячэння, інструменты і прыстасаванні для зварачных работ, а таксама камплектуючыя, аксэсуары і расходныя матэрыялы, хімія для апрацоўкі металу і абсталяванне. Кульмінацыяй выставы «ПРАФЗВАРКА» стане конкурс зваршчыкаў, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі арганізацый Мінпрама, Мінбудархітэктуры, Мінэнерга, Мінадукацыі, Мінжылкамгаса, канцэрна «Белнафтахім», НАН Беларусі, а таксама арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

Цудоўныя магчымасці для выбудоўвання эфектыўных кантактаў пастаўшчыкоў абсталявання для хімічнай і нафтагазавай прамысловасці і спажыўцоў прадукцыі хімічнага сектару дае 17-я міжнародная выстава «Хімія. Нафта і газ», якая будзе праходзіць 29 мая — 1 чэрвеня 2018 года на адной пляцоўцы з мерапрыемствамі Беларускага прамысловага форуму — 2018.

Выстава лічыцца адзіным выставачным праектам у Беларусі ў хімічнай і нафтагазавай тэматыцы. Яе экспазіцыя — крыніца каштоўнай інфармацыі па пытаннях рынку і найноўшых інавацыйных распрацовак, пашырэння сфер практычнага прымянення хімічных тэхналогій, а таксама дасягненняў хімічнай прамысловасці і навукі.

Шмат з таго, што тут будзе выстаўлена, кардынальна мяняе погляды і вытворчыя падыходы. На выставе будзе паказаны сучасны стан рынку хімічных тэхналогій, а таксама эфектыўнасць прымянення перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак у галіне хіміі і экалогіі, здабычы, перапрацоўкі і транспартоўкі нафты і газу.

Афіцыйную падтрымку выставе «Хімія. Нафта і газ» аказваюць канцэрн «Белнафтахім» і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

У межах праграмы выставы адбудзецца семінар «Перспектывы навукі — хімічнай і нафтахімічнай вытворчасцям», арганізаваны Інстытутам хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі. Семінар будзе праходзіць пад патранажам доктара хімічных навук, акадэміка НАН Беларусі Уладзіміра Агабекава. Размова пойдзе пра новыя распрацоўкі беларускіх навукоўцаў і іх супрацоўніцтва з арганізацыямі канцэрна «Белнафтахім».

Тэматычным працягам дэманстрацыйнай сферы нафтахіміі стане міжнародная спецыялізаваная выстава палімерных матэрыялаў, вытворчага абсталявання і тэхналогій вырабу пластыкавай прадукцыі — ПЛАСТЭХ.

Традыцыйна на яе пляцоўцы праходзяць прамыя кантакты работнікаў вытворчасці са спажыўцамі. Тут дэманструюцца тэхналогіі рацыянальнага і экалагічнага выкарыстання пластыкавай вытворчасці ў прамысловым сектары, адбываецца прасоўванне сучасных пластыкавых прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў бытавым і прамысловым сектарах.

Міжнародны выставачны праект Беларускі прамысловы форум — 2018 праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь. Афіцыйная падтрымка рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска, устаноў навукі і адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў.

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні форуму ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.

Выставы «ТэхІнаПрам», «ПРАФЗВАРКА» і іншыя мерапрыемствы Беларускага прамысловага форуму — 2018, а таксама выставы «Хімія. Нафта і газ» і «ПЛАСТЭХ» будуць праходзіць 29 мая — 1 чэрвеня па адрасе: Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.

29—31 мая з 10.00 да 18.00 | 1 чэрвеня з 10.00 да 16.00.

Арганізатар: выставачнае прадпрыемства «Экспафорум», expoforum.by

Унітарнае прадпрыемства «Экспафорум». УНП 100702781

0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
24.05.2018 / 09:32
...ничего !...
0
1 / Адказаць
24.05.2018 / 09:43
Спойлер: нічога!
2
Воля / Адказаць
24.05.2018 / 10:02
слышела, будет тест драйв белджи) только права надо не забыть!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру