23.05.2018 / 11:19

Касцёл звярнуўся да Лукашэнкі з-за прызыву ў войска семінарыстаў 6

Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту, паведамляе catholic.by

У звароце адзначаецца, што з красавіка 2006 года ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Мінабароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыва на тэрміновую вайсковую службу для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных установаў.

У жніўні 2017 года Касцёл падаў інфармацыю для прадастаўлення адтэрміноўкі для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных устаноў на 2018 год. Аднак у маі 2018 года семінарысты і святары прызыўнога ўзросту пачалі атрымліваць павесткі.

«У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту».

Як паведамлялася, у гэтым годзе павесткі ў ваенкамат атрымалі каля 20 клірыкаў каталіцкай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, некалькі выхаванцаў каталіцкай семінарыі ў Пінску, дзесяткі студэнтаў праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Зараз яны праходзяць медыцынскую камісію.

0
лідзянін / Адказаць
23.05.2018 / 12:17
Мой знаёмы праваслаўны дзякан, які пару гадоў таму скончыў некую там сваю вучэльню ў Віцебску, паехаў тыдзень таму на 1.5 гады ў Мар'іну Горку ў раведку спецназу. Прычым таксама казаў, што не чапалі, не чапалі, а тут бац і забралі па-хуткаму.
Гэта Лідскі ваенкамат.
2
хмарка / Адказаць
23.05.2018 / 13:15
Не понимаю этого. Парафине оплачивают своими пожертвованиями обучение в духовных семинариях, а их забирают в армию. Этот перерыв может сказаться на качестве обучения. Потом им надо будет все вспоминать. И потом у них свой распорядок дня, утренние молитвы, вечерние и т.д. И как священник должен убивать что-ли? Что за очередной бред от прикорытников????? Пусть своих детей в армию хоть один отправит!!!!!
2
Уладзімір / Адказаць
23.05.2018 / 13:57
Няўжо Лукашэнка думае, што калі ен возьме ў армію дзесятак святароў і семінарыстаў, то падніме боездольнасць арміі?
Дзікунства ды і толькі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру