«Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС» Антона Кулона — гэта дапрацаваны варыянт кнігі «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», якая выйша ў 2012 годзе і выклікала рэзананс як у літаратурных колах, так і ў колах непітушчых алкаголікаў і больш таго — дзейных.
У кнізе распавядаецца пра прыгоды аматара выпіць, пра тое, як герой кнігі пераспрабаваў многія спосабы барацьбы з алкагалізмам і, нарэшце, знайшоў свой шлях. У кнізе даволі імёнаў легендарных дзеячаў беларускай культуры: Кіма Хадзеева, Міхася Стральцова, Міколы Капыловіча і іншых.
Набыць кнігу можна на сайце halijafy.by і ў краме выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47).
Прэзентацыя кнігі пройдзе падчас Фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».