Аналітыка Sberbank CIB Аляксандра Фэка звольнілі пасля з'яўлення справаздачы аб расійскіх нафтагазавых кампаніях, у якой асноўнымі бенефіцыярамі іх праектаў названы яго падрадчыкі. Маецца на ўвазе, што найбольшыя даходы атрымліваюць будаўнічыя кампаніі, якія атрымліваюць кантракты ад гэтых дзяржкарпарацый. Па супадзенні належаць яны асобам, блізкім да Уладзіміра Пуціна.

Аляксандр Фэк (фота прэс-службы Sberbank CIB)

Аляксандр Фэк (фота прэс-службы Sberbank CIB)

Аналітык Sberbank CIB Аляксандр Фэк звольнены з кампаніі з-за справаздачы аб расійскіх нафтагазавых кампаніях, дзе галоўнымі выгаданабытчыкамі «Газпрома» названыя яго падрадчыкі. Пра гэта паведаміў расійскі інтэрнэт-партал РБК.

У майскай справаздачы Sberbank CIB па расійскіх нафтагазавых кампаніях, аўтарамі якога значацца Фэк і Ганна Кацельнікава, галоўнымі бенефіцыярамі праектаў «Газпрома» па будаўніцтве экспартных газаправодаў у Кітай і Еўропу («Сіла Сібіры», «Паўночны паток — 2», «Турэцкі паток») былі названыя падрадчыкі, сярод якіх «Стройгазмонтаж» Аркадзя Ратэнберга і «Стройтранснефтегаз», у якім каля 50% належыць Генадзю Цімчанку і яго сям'і.

І Ратэнберг, і Цімчанка — гэта блізкія сябры прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?