У Маскве стартаваў юбілейны, 10-ы, фестываль мастацкай гімнастыкі «Аліна-2018», галоўным арганізатарам якога выступіла алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева. Знакамітая спартсменка з'явілася перад публікай у белай сукенцы з прынтам у выглядзе дзяржаўнага двухгаловага арла.

Кабаева актыўна курыруе мерапрыемства: гімнастка прысутнічала на рэпетыцыях, размаўляла з удзельніцамі і дапамагала ў арганізацыі. Акрамя таго, апошнія некалькі гадоў дабрачынны фонд Кабаевай падтрымлівае фестываль, - паведамляе Прэсбол са спасылкай на cosmo.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0