Грамадства55

Украінцу Шаройку прысудзілі за шпіянаж больш за восем гадоў

Вярхоўны суд Беларусі вынес украінскаму журналісту Паўлу Шаройку прысуд. Ён атрымаў «больш за восем гадоў пазбаўлення волі». Пра гэта журналістам да пачатку форуму «Мінскі дыялог» заявіў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, піша Tut.by.

— Зараз Шаройка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. На днях яго наведваў ўкраінскі консул, на ўмовы ўтрымання асуджаны не скардзіцца, — сказаў Кізім. З Шаройкам таксама бачылася яго жонка.

Суд над Шаройкам пачаўся ў лютым. Працэс Вярхоўны суд не каментаваў.

За што быў асуджаны ўкраінскі журналіст?

У лістападзе мінулага года КДБ Беларусі паведаміў, што пры правядзенні агентурнай акцыі затрымаў кадравага супрацоўніка галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Паўла Шаройку. Паводле звестак КДБ Беларусі, у краіне ён стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі яго заданне па зборы звестак разведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы. У дачыненні да Паўла Шаройкі заведзена крымінальная справа па арт. 358 КК Беларусі (Шпіянаж) і прынята рашэнне аб ўжыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Павел Шаройка распавёў, што каардынацыю яго разведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады дарадцы пасольства Украіны ў Беларусі. За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Ігар Скварцоў абвешчаны персонай нон грата.

Паралельна ва Украіне пачаўся судовы працэс над беларусам Юрыем Палітыкай, якога затрымалі летам 2017 года ў Чарнігаве. Яго ўкраінскі бок абвінавачвае ў шпіянажы.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць