Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей выступіў на форуме «Мінскі дыялог», які праходзіць у гатэлі «Марыёт» на праспекце Пераможцаў.

Макей адзначыў, што на сёння мы бачым «татальную канфрантацыю» розных суб’ектаў сусветнай палітыкі. «Паглядзіце, у што пераўтварыліся трыбуны органаў, якія павінны рашаць пытанні бяспекі (Рады бяспекі ААН і Пастаяннай Рады АБСЕ). «З іх чуваць толькі словы нянавісці і пагрозы», — адзначыў міністр.

Па ягоных словах, Другая сусветная вайна найбольш моцны чыннік, які вызначае беларускую «генетычную памяць». «Нам і ў страшным сне не магло прысніцца, што недзе зусім побач з намі зноў будуць весціся баявыя дзеянні, зноў будуць гінуць людзі», — сказаў чыноўнік пра канфлікт ва Украіне.

«Мы ў Беларусі кожным нервам адчуваем накал цяперашняга сусветнага супрацьстаяння, якое адбіваецца на ўсіх сферах нашага жыцця», — адзначыў Макей. Па ягоных словах, размаўляць трэба пра супрацоўніцтва і развіццё, а не пра пагрозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?