Беларусі памылкова прыпісалі пастаўкі чатырох навучальных самалётаў L-39C і самалётаў-штурмавікоў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Так Tut.by пракаментавалі ў Дзяржкамваенпраме інфармацыю шэрагу франкамоўных выданняў («KongoTimes», «Патрыятычны погляд»).

Мясцовыя СМІ лічаць, што з дапамогай такой мілітарызацыі прэзідэнт Конга Джозэф Кабіла рыхтуецца да ўтрымання ўлады, у якой знаходзіцца з 2001 года.

«Выкладзеныя ў артыкулах тэзісы грунтуюцца на неправераных, некампетэнтных звестках, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, з'яўляюцца беспадстаўнымі, неаб'ектыўнымі і не маюць нічога агульнага з рэальнымі абставінамі, таму што ЗАТ «Белтэхэкспарт» у гэтай краіне не працуе, і паставак такой спецыяльнай маёмасці не ажыццяўляла», — запэўнілі ў Дзяржкамваенпраме.

У дачыненні да ўсіх няўрадавых суб'ектаў і фізічных асоб, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ДР Конга, дзейнічае рэжым санкцый, які ўключае эмбарга на пастаўкі зброі, забарону на паездкі і замарожванне актываў вайскоўцаў і чыноўнікаў краіны, які ўведзены Рэзалюцыяй Рады бяспекі ААН яшчэ ў 2003 годе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0