Матацыкліст без пасведчання кіроўцы і без шлема ў Гродне ехаў з пасажырам і не спыніўся перад нарадам ДПС. Затым пачалася пагоня. Калі матацыкліст зразумеў, што сысці ад пераследу не атрымаецца, ён з'ехаў з праезнай часткі. «Іж», які ехаў па траве, перакуліўся, кіроўцу затрымалі і склалі на яго 8 пратаколаў, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0