23.05.2018 / 18:46

У Гродне праз недакурак гарэў стагадовы дуб, дрэва ратаваць не будуць 5

Велізарны дуб у двары дома па вуліцы Захарава ў Гродне перажыў дзве сусветныя вайны, але, хутчэй за ўсё, загіне з-за недакурка, піша «Гродзенскі зялёны партал». Раніцай 22 траўня нехта кінуў недапалак у дупло. Кара задымілася і прагарэла наскрозь. Жыхары выклікалі МНС.

Патушылі «ачаг узгарання» хутка, унутры ствала бліжэй да зямлі ўтварыліся пустэчы.

Дрэву прыкладна 150 гадоў. Яно даўно перарасло пяціпавярховік і на выгляд застаецца здаровым. Нават спроба «амаладжэння», калі пару гадоў таму камунальнікі спілавалі самыя старыя галінкі, не пашкодзіла — з’явіліся новыя, жывыя.

Вызначаць, якую шкоду нанёс пажар камлю дрэва не будуць. Для гэтага патрабуецца час, трэба пачакаць, ці будзе сохнуць лісце і ці перажыве дрэва зіму.

Начальнік участка лясной гаспадаркі гарадзенскага «Зелянбуда» Андрэй Лубін прызнаў дуб аварыйным: «апора яго мёртвая, думаю, згніла яшчэ да пажару».

Гэта значыць, што абследаваць і захоўваць гарадскога старажыла не абавязкова. Для высечкі досыць акта аб аварыйнасці.

«Рашэнне ўжо прынятае», — паведаміў 23 траўня Андрэй Лубін, — гэты дуб будуць прыбіраць, але ўжо сіламі ЖЭС.

— Вось нарэшце-то пісьменны мужык прыйшоў, які кажа тое, што ёсць. Не трэба лётаць дзесьці, паветраныя замкі будаваць. Хочаце абследаваць? Вы не сябруеце з галавой, яго знішчыць трэба, — вызначыла пазіцыю жыхароў дома суседка. Жыхары баяцца, што дуб упадзе на дом або на тэрыторыю дзіцячага сад, і не збіраюцца абараняць рэліквію ля пад’езда і свайго самага старога суседа. Ды і дадатковае месца для паркоўкі з’явіцца…

У той жа час ёсць практыка захавання такіх дрэў: запоўніць пустэчы ў камлі, паставіць ўмацаванні. У Польшчы падобных старажылаў спецыяльна агароджваюць, ставяць таблічкі, даюць імёны. У нас для гэтага неабходны статус мемарыяльнага аб’екта. Аднак стары дуб у двары не лічыцца помнікам прыроды.

0
бібліёграф / Адказаць
23.05.2018 / 19:03
жыхары краіны недакуркаў...
0
ўантуфры / Адказаць
23.05.2018 / 19:26
Правільна, трэба будаваць не паветраныя замкі, строга перпендыкулярныя драўляныя баракі, дзе кожнаму будзе выдана строга персанальная міска - і дзешава і пракатычна. А то панімаш сёння яны будуць дуб ратаваць, а заўтра, глядзі ты, брыдота якая - і бяздомным дапамагаць. Нікакой благості.
1
Психиатр Ян / Адказаць
23.05.2018 / 20:11
Не трогайте дуб у нас под Талькой есть дубы которым более 120 лет и тоже выгорена сердцевина и не чего стоят. Вот если он засохне тогда да можно спилить
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру