«Калі я апрытомнела пасля 20-дзённай комы, я даведалася, што мы абодва былі атручаны. Мне дагэтуль складана змірыцца з думкай, што на нас быў здзейснены падобны напад. Шакіруе сам факт выкарыстання нервова-паралітычнага рэчыва ў дадзенай сітуацыі», — распавяла яна ў інтэрв'ю Рэйтэр.

Па словах Юліі Скрыпаль, працэс выздараўлення быў вельмі павольным і балючым. «Не хачу дэталізаваць, скажу толькі, што лячэнне было інвазіўным і глыбока прыгнятальным. Я ўдзячная ўсім выдатным і добрым работнікам шпіталя ў Солсберы, месца, якое стала мне вельмі блізкім».

«Маё жыццё было перакулена з ног на галаву, і цяпер я спрабую змірыцца з неверагоднымі зменамі ў маім жыцці», — сказала Юлія.

«У доўгатэрміновай перспектыве я спадзяюся вярнуцца дадому, у маю краіну», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?