У Мінску шукаюць Данііла Сеннікава, які 14 мая збег ад медыкаў пры выпісцы з РНПЦ псіхічнага здароўя, паведамляе мінская міліцыя.

15-гадовы падлетак з'яўляецца выхаванцам дзіцячага дома № 2, напярэдадні ён праходзіў лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя. У мінулы панядзелак пры выпісцы ён адштурхнуў медсястру і збег.

Гэта яго не першы ўцёк. Падлетак можа з'явіцца ў буйных гандлёвых цэнтрах («Момо», «Галерэя», «Галілеа») або на чыгуначным вакзале; прасіць у людзей мабільны, каб зайсці на сваю старонку ў сацсетках.

Фото: пресс-служба ГУВД Мингорисполкома

Прыкметы: на выгляд 16 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя зачасаны на правы бок. Быў апрануты: цёмная куртка, шэрая кашуля, цёмныя штаны. Пры сабе меў заплечнік цёмнага колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0