У Мінску падчас аварыйна-аднаўленчых работ у двары шматпавярхоўкі знайшлі міну часоў Вялікай Айчыннай вайны, піша БелТА.

Сігнал аб выяўленні па вуліцы Казінца, 39 прадмета, падобнага на міну, паступіў сапёрам ад МНС сёння днём. На месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Было ўстаноўлена, што гэта 50-міліметровая мінамётная міна часоў вайны. Зараз яна ўжо знішчана. Сапёры таксама абследавалі бліжэйшую тэрыторыю, іншых небяспечных знаходак не знойдзена.

Мінамётную міну выявілі энергетыкі філіяла «Мінскія кабельныя сеткі» падчас аварыйна-аднаўленчых работ на трасе кабельных ліній. Знаходку знайшлі прыкладна на метровай глыбіні ў двары жылога дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0