БАТЭ выйграў у «Дынама» з лікам 1:0 у беларускім класіка (8-ы тур), што прайшло на сталічным «Трактары». Адзіны гол у сустрэчы забіў на 71-й хвіліне Мірка Іваніч.
Такім чынам БАТЭ адарваўся ад «Дынама» на сем балаў.
БАТЭ — 24, Дынама — 17, Нёман, Слуцк — 15…
У наступным туры БАТЭ згуляе з «Іслаччу», а «Дынама» са «Смалявічамі»