23.05.2018 / 22:34

Паўднёвая Карэя вырашыла замяніць частку салдат робатамі 3

Міністэрства нацыянальнай абароны Паўднёвай Карэі мае намер з 2024 года пачаць фарміраванне змяшаных падраздзяленняў з людзей і робатаў у складзе ўзброеных сіл.

Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Сон Ён Му. Робатаў плануецца актыўна выкарыстоўваць ва ўсіх відах узброеных сіл Паўднёвай Карэі.

Паўднёвая Карэя цяпер перажывае дэмаграфічны крызіс. Сёння колькасць насельніцтва краіны складае каля 50 мільёнаў чалавек. Паводле прагнозу ААН, да 2050 году насельніцтва краіны скароціцца да 40 мільёнаў чалавек і да 20 мільёнаў — да 2100 года, калі сітуацыя не будзе пераламаная.

Скарачэнне колькасці насельніцтва прыводзіць да зніжэння колькасці ўзброеных сіл, паколькі ўзнікае недахоп прыдатных да вайсковай службы людзей. Паводле ацэнак вайскоўцаў, фарміраванне змяшаных падраздзяленняў з робатаў і людзей дазволіць падтрымаць баявую моц узброеных сіл на фоне скарачэння нараджальнасці і зніжэння колькасці насельніцтва.

0
Поль / Адказаць
24.05.2018 / 17:52
Нашей армии тоже солдаты-роботы срочно нужны.Если командный состав или как это называется не умеет обращаться с живыми людьми,то пусть над роботами самоутверждаются.
0
Gervasij / Адказаць
27.05.2018 / 09:20
Тэрыторыя Беларусі -207.595 кв.км. Насельніцтва - 9.504.700 чалавек.
Тэрыторыя Паўднёвай Карэі - 100.210 кв.км. Насельніцтва - 50.004.441 чалавек.

Дэмаграфічная крыза, кажаце? 

0
Кот Мартын / Адказаць
28.05.2018 / 19:56
я вообще не понимаю зачем Беларуси армия.. кого и от кого она обязана защищать ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру