23.05.2018 / 22:39

«Як напіўся брыгадзір — дык без памяці хадзіў»: такой народнай песні вы яшчэ не чулі ВІДЭА 15

Бабуля з-пад Пухавіч рэжа праўду-матку, спявае прыпеўкі і расказвае, як сустрэла ў Мінску Саладуху.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» трапіла ў госці да жанчыны з выбітнымі акторскімі здольнасцямі ды незвычайным пачуццём гумару.

Спадарыня Вольга, колішняя працаўніца торфаздабыўнай арцелі «16 чырвоных партызанаў», спачатку з асцярогай паставілася да вядоўцы праграмы Віктара Шукеловіча, а потым раскрыла перад ім цэлую палітру сваіх талентаў.

Гераіня праграмы распавяла, што вельмі добра разбіраецца ў людзях і магла б працаваць у вышуку. Нядаўна яна раскусіла прафесійных ашуканак, якія ездзяць па вёсках і абкрадаюць сельскіх жыхароў.

Вынаходлівая гераіня паказала, што ёй дапамагае перастаўляць цяжкія чыгуны і падзялілася лайфхакам ад сяброўкі, як эканоміць дровы.

Віктару яна загадала таксама некалькі даўніх загадак, праспявала смешныя прыпеўкі ды песні з часоў сваёй маладосці.

Спадарыня Вольга распавяла шчымлівую жыццёвую гісторыю пра любоў да роднай зямлі. Некалі ейны дзядзька выехаў у ЗША, але вельмі сумаваў па радзіме. На ягоную просьбу родзічы, якія засталіся ў Беларусі, выслалі яму праз акіян словы народнай песні «За гарой, за камяною, галубы ляталі». Прыляцеўшы ў Менск у часы СССР, дзядзька чакаў дазволу ад уладаў, каб наведаць родную вёску, але ягонае сэрца не вытрымала ўзрушэння і ён памёр. Літаральна на наступны дзень прыйшоў дазвол.

0
Ганн / Адказаць
23.05.2018 / 22:46
Душа адпачывае, а сэрца спявае разам з бабуляй
0
Ганн / Адказаць
23.05.2018 / 22:51
Вельмі, пад уражаннем
0
Алесь / Адказаць
23.05.2018 / 23:27
як з дыску Арыны Вячоркі "Вясковая лірыка"
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру