«У сераду Cisco Systems Inc папярэдзіла, што (расійскія — рэд.) хакеры заразілі вельмі складаным праграмным забеспячэннем па меншай меры 500 тысяч роўтараў і прыбораў для захоўвання інфармацыі ў дзесятках краін, імаверна, рыхтуючыся ажыццявіць новую масіўную кібератаку на Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

У Аддзеле кіберразведкі Cisco (Talos) упэўнены, што за гэтай кампаніяй пад назвай VPNFilter стаіць расійскі ўрад, таму што хакерскае праграмнае забеспячэнне абменьвалася кодамі са шкодным праграмным забеспячэннем, якое было выкарыстана ў папярэдняй кібератацы, за што ўрад ЗША ўсклаў адказнасць менавіта на Маскву.

Як паведамляе Cisco, гэта шкоднае праграмнае забеспячэнне выкарыстоўваецца для шпіянажу, умяшальніцтва ў інтэрнэт-камунікацыі або для ажыццяўлення дэструктыўных нападаў на Украіну, якая раней ужо абвінаваціла Расію ў масавых атаках на частку яе энергетычнай інфраструктуры і прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?