Паўночная Карэя можа перагледзець план саміта з ЗША, калі Вашынгтон будзе трымацца «незаконных і абуральных дзеянняў». Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў КНДР Чхве Сон Хі, перадае Yonhap.

Словы чыноўніцы перадало Цэнтральнае інфармацыйнае агенцтва КНДР. Яна распавяла, што лёс запланаванага на 12 чэрвеня саміту паміж Кім Чэн Ынам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам цалкам залежыць ад паводзінаў ЗША.

«Ці сустрэнуцца ЗША з намі ў зале пасяджэнняў або яны сустрэнуцца з намі ў ядзерным супрацьстаянні, цалкам залежыць ад рашэння і паводзін Злучаных Штатаў», — сказала яна.

«У выпадку, калі ЗША зняважаць нашу добрую волю і будуць чапляцца за незаконныя і абуральныя дзеянні, мы прапануем нашаму вышэйшаму кіраўніцтву перагледзець саміт КНДР — ЗША», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0