Арганізатары музычнага конкурсу «Еўрабачанне-2019» папрасілі фанатаў пачакаць з квіткамі у Ізраіль. Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы шоу ў Facebook.
«Ужо чакаеце «Еўрабачання» ў наступным годзе? Мы таксама. Але пакуль не купляйце білеты на самалёт, дачакайцеся ўдакладненняў, дзе і калі пройдзе конкурс. Сачыце за нашымі афіцыйнымі старонкамі», — паказалі арганізатары шоу.
Прычына такой заявы не раскрываецца. Па традыцыі, Еўрабачанне праходзіць у сталіцах краін-пераможцаў папярэдняга года, аднак Ізраіль і Палесціна змагаюцца за Іерусалім, не прызнаючы такога права за іншым бокам.