24.05.2018 / 11:10

Доктарка-інтэрн пракалола лёгкае пацыенту. Яе будуць судзіць 29

Праз няправільна праведзеную анестэзію пацыент атрымаў цяжкую траўму. А супраць доктара завялі крымінальную справу, піша sb.by.

Яшчэ ў верасні мінулага года 24-гадовы мужчына зламаў палец на руцэ. Костка зраслася няправільна, і мужчына зноў звярнуўся ў паліклініку. Яму спатрэбілася аперацыя па карэкцыі няправільна зрослай косткі на кісці. Аперацыя адбывалася 30 лістапада мінулага года ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Робячы анестэзію, 23-гадовы доктар-інтэрн пракалола медыцынскай іголкай лёгкае пацыента, што стала прычынай узнікнення ў яго пнеўматораксу (назапашванне паветра ў плеўральнай поласці).

— Пакуль пацыент знаходзіўся на лячэнні, яго маці звярнулася ў праваахоўныя органы. Праверка ішла каля паўгода, бо спатрэбілася складаная экспертыза, якая праводзілася ў Мінску прафесарамі медыцыны. Экспертыза выявіла: перадумовай цяжкіх цялесных пашкоджанняў стала неналежнае выкананне анестэзіёлагам сваіх прафесійных абавязкаў, — распавёў «СБ» старшы следчы Бабруйскага міжраённага аддзела следчага камітэта Алег Палякоў.

18 мая ў дачыненні да доктара-інтэрна заведзеная крымінальная справа па артыкуле 162 ч. 1 Крымінальнага кодэксу, гэты артыкул прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпелы ўжо здаровы. Ён працуе рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў горада.

28
Добры Дзень / Адказаць
24.05.2018 / 11:16
Нарэшце гэтых тупарылых пачынаюць судзіць.
9
ўантуфры / Адказаць
24.05.2018 / 11:46
Гэта як трэба лячыць палец, каб пратыкнуць лёгкае ?
6
Все были интернами / Адказаць
24.05.2018 / 11:57
Добры Дзень, единичный случай — врачам сейчас на всё наплевать, если нет личной выгоды.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру