Пасля цяжкай працяглай хваробы на 52-м годзе жыцця памёр заснавальнік кампаніі «Анега», вядомы беларускі бізнесмен Сяргей Мета. Пра гэта TUT.BY паведамілі калегі бізнэсмэна.

Вытворчасць «Анегі» пачыналася ў сярэдзіне 90-х у варачным цэху сталовай на ўскраіне Мінска, на вуліцы Казінца. «У інстытуце «Белгіпразем», дзе арандавалі офіс, пуставала сталовая. Арэндныя стаўкі былі нізкія, можна было пачынаць бізнэс», — успамінаў Сяргей Мета. У выніку кампанія дарасла да найбуйнейшага вытворцы чыпсаў і снэкаў, пабудавала ў 2014 годзе новы завод у Калодзішчах.

Рэалізацыі шматлікіх планаў перашкодзіла хвароба.

У другой палове 2017 года «Анега» змяніла ўласніка. Структуры старшыні назіральнай рады Silvano Fashion Group (адзін з буйных актываў - фабрыка «Мілавіца») Томаса Тоала атрымалі кантрольную долю ў групе кампаній «Анега»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0