24.05.2018 / 14:23

Лукашэнка: Свет сёння нагадвае перыяд перад Першай сусветнай вайной рэпартаж з «Мінскага дыялогу», абнаўляецца 72

У Мінску ў будынку «Белэкспа» праходзіць канферэнцыя «Мінскі дыялог». На гэты раз мерапрыемства наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Тэмай з’яўляецца бяспека ва Усходняй Еўропе.

На канфэрэнцыю з'ехаліся больш за 500 чалавек, сярод якіх 200 замежнікаў.

«Удзячны вядучаму за добрыя словы, — сказаў Лукашэнка каардынатару ініцыятывы «Мінскі дыялог» Яўгену Прэйгерману. — Дзякуй, што запрасілі мяне на гэты форум.

Няма больш важнага пытання сёння, чым захаванне міру і забеспячэнне яго ўстойлівага развіцця. З моманту сканчэння «халоднай вайны» свет не адчуваў такой небяспекі канфлікту».

Увосень у Беларусі павінна адбыцца сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі.

«Вялікія дзяржавы, якія павінны быць гарантамі стабільнасці, не могуць прыйсці да адзінага меркавання ні на адно сур'ёзнае пытанне. Турбуе адсутнасць гарантый недапушчэння вялікага ўзброенага канфлікту.

Удумайцеся, траціна дзяржаваў уцягнутая сёння ў войны — гэта болей, чым у Другую сусветную вайну. Мы яшчэ не забылі, як па нашай зямлі хадзілі іншаземныя захопнікі».

Лукашэнка адзначыў, што свет сёння нагадвае перыяд перад Першай сусветнай вайной.

«Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтар Штайнмаер назваў сярод прычын такой сітуацыі нетрываласць фундамента ўзаемаадносін паміж вялікімі дзяржавамі, а таксама адсутнасць волі. Той перыяд ён назваў жахлівай гісторыяй безадказнасці эліт, вайсковых і палітычных».

«Паміж Расіяй і Захадам набіраюць сілу санкцыйныя войны, а цяпер хочуць уцягнуць сюды Кітай», — кажа Лукашэнка.

Ён называе «непрадказальнасць» галоўнай асаблівасцю нашага часу.

«Мы сутыкаемся з мутаванымі выклікамі. Інфармацыя — гэта новая зброя», — адзначае кіраўнік дзяржавы. Вялікую частку прамовы ён прысвяціў кібербяспецы, калі часам нават не ведаюць, хто ж злачынца.

«Малыя краіны не павінны сядзець і чакаць, пра што дамовяцца вялікія краіны». Лукашэнка гаворыць, што Еўропа павінна стаць месцам, дзе дамовяцца Захад і Усход.

«Украіна не проста наш сусед, як і расіяне, гэта брацкі наш народ. Мы прынялі больш за 150 тысяч украінскіх бежанцаў. У якім бы фармаце ні праходзілі перамовы па Данбасе, бакі заўжды могуць спадзявацца на дапамогу Беларусі. Мы не рвёмся ў міратворцы, у нас сваіх праблем хапае. Але калі не будзе спакойна ва Украіне, то будзе горача не толькі нам, але і ўсім вам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Будзе развівацца эканоміка ў дзяржаве, будуць рабочыя месцы і даходы, будзе мір. Мы гэта падыход прасоўваем усюды, у тым ліку ў АБСЕ», — сказаў Лукашэнка.

«Нам трэба, калі хочаце, рэанімаваць АБСЕ. Бо многія ўжо забыліся, што такое АБСЕ».

Па ягоных словах, на сёння мы бачым узмацненне канфрантацыі ў свеце і поўную адсутнасць даверу. А малыя краіны ў гэтых умовах павінны не проста быць саюзнікамі ў вайсковых блоках, але і прапаноўваць свае шляхі выхаду з сітуацыі.

«Больш адказную пазіцыю варта заняць і НАТО. Шмат якія праблемы, з якімі мы цяпер сутыкнуліся, звязаныя з пашырэннем НАТО на ўсход, я бачыў гэта на свае вочы. Вочы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — лічыць кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка сказаў шмат добрых словаў пра экспертаў, адзначыў, што ім належыць асаблівая роля ў будучыні планеты.

«Вы заўсёды можаце разлічваць на Мінск як на пляцоўку. Усё, што сказаў Мікалай Бардзюжа [кіраўнік АДКБ], — праўда, усё, што сказаў прадстаўнік NATO [Джэймс Апатурай — намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычых пытаннях і палітыцы бяспекі — «НН»] — таксама праўда. Гэта факт. Калі вы будзеце настойваць на гэтым, то да супольнага рашэння ніколі не прыйсці.

Вы, эксперты, самыя разумныя галавастыя людзі, паспрабуйце прыйсці да рашэнняў праблем. І прыязджайце ў Мінск, з любымі меркаваннямі. Вы думалі, што ў Мінску можа быць толькі адно меркаванне. Вы будзеце прыемна расчараваныя, што ў Мінску не праводзяцца нарады, калі няма некалькіх поглядаў.

Я ўчора, абдумваючы свае паводзіны тут, прыйшоў да высновы, што найлепшым доказам патрэбы міру будзе проста выйсці на вуліцу, і ў Канадзе гэта можна гэта зрабіць. Паветра добрае, людзі прыгожыя. Няўжо мы гэта хочам разбурыць? Няўжо мы хочам, каб мільёны людзей гінулі?

Цяперашняе пакаленне забылася, што такое вайна. Пасля Другой сусветнай былі мільёны людзей, якія памяталі вайну. Таму больш за 70 гадоў мы не дапусцілі вайны. Мы ж гэтага не бачылі. Дык давайце верыць тым, хто бачыў яе.

Прадстаўнік НАТА мае рацыю, што мір вельмі крохкі, адзін няправільны крок і ўспылае вайна. Ніхто не будзе гаварыць пра прычыны і хто вінаваты. Мы будзем забіваць адно аднаго.

Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто. Нават я. Хоць я і пражыў нямала. Мы ўсе хочам жыць, гадаваць дзяцей. І ў гэтым кірунку трэба рабіць крокі.

Я во таксама саграшыў, згадаўшы прасоўванне НАТА на ўсход. Давайце сыдзем ад гэтага і зробім канкрэтныя крокі», — сказаў Лукашэнка.

Зміцер Панкавец, фота Сяргея Гудзіліна

7
Добры Дзень / Адказаць
24.05.2018 / 10:56
Адкуль таварыш Прэйгерман да нас, у Беларусь, прыехаў?
1
УнцерМаркшэйдзер / Адказаць
24.05.2018 / 10:56
Ха-ха.. Запрасілі?! )) Элегантны розыгрыш!)
5
Марад / Адказаць
24.05.2018 / 10:58
Тема войн продолжает мылить глаза всему западу и ветеранам западной политики, приехавшим попить водки нахаляву в Минск. Очевидно, что слова из уст человека, установившего диктатуру, которая за 25 лет ничего хорошего не принесла стране, а только оформила аффилированные юрлица на родню для собственного обогащения, не воспринимаются в серьез.
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру