У Мінску ў будынку «Белэкспа» праходзіць канферэнцыя «Мінскі дыялог». Гэтым разам мерапрыемства наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Тэмай з’яўляецца бяспека ва Усходняй Еўропе.

На канфэрэнцыю прыйшло больш за 500 чалавек, сярод якіх — дзвесце замежнікаў.

«Паміж Расіяй і Захадам набіраюць сілу санкцыйныя войны, а цяпер хочуць уцягнуць сюды Кітай», — кажа Лукашэнка.

Ён называе «непрадказальнасць» галоўнай асаблівасцю нашага часу.

«Мы сутыкаемся з мутаванымі выклікамі. Інфармацыя — гэта новая зброя», — адзначае кіраўнік дзяржавы. Вялікую частку прамовы ён прысвяціў кібербяспецы, калі часам нават не ведаюць, хто ж злачынца.

«Малыя краіны не павінны сядзець і чакаць, пра што дамовяцца вялікія краіны». Лукашэнка гаворыць, што Еўропа павінна стаць месцам, дзе дамовяцца Захад і Усход.

«Украіна не проста наш сусед, як і расіяне, гэта брацкі наш народ. Мы прынялі больш за 150 тысяч украінскіх бежанцаў. У якім бы фармаце ні праходзілі перамовы па Данбасе, бакі заўжды могуць спадзявацца на дапамогу Беларусі. Мы не рвёмся ў міратворцы, у нас сваіх праблем хапае. Але калі не будзе спакойна ва Украіне, то будзе горача не толькі нам, але і ўсім вам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?