У Мінску ў будынку «Белэкспа» праходзіць канферэнцыя «Мінскі дыялог». На гэты раз мерапрыемства наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Тэмай з’яўляецца бяспека ва Усходняй Еўропе.
Арганізатарам выступіў кіраўнік «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман. На канфэрэнцыю прыйшло больш за 500 чалавек, сярод якіх — дзвесце замежнікаў.
«Будзе развівацца эканоміка ў дзяржаве, будуць рабочыя месцы і даходы, будзе мір. Мы гэта падыход прасоўваем усюды, у тым ліку ў АБСЕ», — сказаў Лукашэнка.
«Нам трэба, калі хочаце, рэанімаваць АБСЕ. Бо многія ўжо забыліся, што такое АБСЕ».
Па ягоных словах, на сёння мы бачым узмацненне канфрантацыі ў свеце і поўную адсутнасць даверу. А малыя краіны ў гэтых умовах павінны не проста быць саюзнікамі ў вайсковых блоках, але і прапаноўваць свае шляхі выхаду з сітуацыі.
«Больш адказную пазіцыю варта заняць і НАТО. Шмат якія праблемы, з якімі мы цяпер сутыкнуліся, звязаныя з пашырэннем НАТО на ўсход, я бачыў гэта на свае вочы. Вочы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — лічыць кіраўнік Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка сказаў шмат добрых словаў пра экспертаў, якім належыць асаблівая роля ў будучыні планеты.