Яўген Прэйгерман на «Мінскім дыялогу» прапанаваў Аляксандру Лукашэнку штогод праводзіць такі форум у Мінску з удзелам кіраўніка дзяржавы.
«Вы заўсёды можаце разлічваць на Мінск як на пляцоўку. Усё, што сказаў Мікалай Бардзюжа [кіраўнік АДКБ], — праўда, усё, што сказаў прадстаўнік NATO [Джэймс Апатурай — намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычых пытаннях і палітыцы бяспекі — «НН»] — таксама праўда. Гэта факт. Калі вы будзеце настойваць на гэтым, то да супольнага рашэння ніколі не прыйсці.
Вы, эксперты, самыя разумныя галавастыя людзі, паспрабуйце прыйсці да рашэнняў праблем. І прыязджайце ў Мінск, з любымі меркаваннямі. Вы думалі, што ў Мінску можа быць толькі адно меркаванне. Вы будзеце прыемна расчараваныя, што ў Мінску не праводзяцца нарады, калі няма некалькіх поглядаў.
Я ўчора, абдумваючы свае паводзіны тут, прыйшоў да высновы, што найлепшым доказам патрэбы міру з’яўляецца выйсці на вуліцу, і ў Канадзе гэта можна гэта зрабіць. Паветра добрае, людзі прыгожыя. Няўжо мы гэта хочам разбурыць? Няўжо мы хочам, каб мільёны людзей гінулі?
Цяперашняе пакаленне забылася, што такое вайна. Пасля Другой сусветнай былі мільёны людзей, якія памяталі вайну. Таму больш за 70 гадоў мы не дапусцілі вайны. Мы ж гэтага не бачылі. Дык давайце верыць тым, хто бачыў яе.
Прадстаўнік НАТА мае рацыю, што мір вельмі крохкі, адзін няправільны крок і ўспылае вайна. Ніхто не будзе гаварыць пра прычыны і хто вінаваты. Мы будзем забіваць адно аднаго.
Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто. Нават я. Хоць я і пражыў нямала. Мы ўсе хочам жыць, расціць дзяцей. І ў гэтым кірунку трэба рабіць шляхі.
Я во таксама саграшыў, згадаўшы прасоўванне НАТА на ўсход. Давайце сыдзем ад гэтага і зробім канкрэтныя крокі», — сказаў Лукашэнка.