24.05.2018 / 22:33

Міжнародная следчая група: «Бук», які збіў MH17 пад Данецкам, прыбыў з вайсковай часці пад Курскам 51

Зенітна-ракетны комплекс «Бук», які збіў «Боінг» Malaysia Airlines у Данецкай вобласці, належаў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе Мінабароны Расіі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міжнароднай следчай групы на прэс-канферэнцыі пра вынікі расследавання.

Следчыя зрабілі гэтую выснову, грунтуючыся на фота і відэа з сацыяльных сетак, зробленых па шляху руху «Бука» з Курскай вобласці, дзе базуецца 53-я брыгада, 23-25 чэрвеня 2014 года.

База 53-й брыгады размяшчаецца ў пасёлку Маршала Жукава пад Курскам. Следчая група высветліла, што «Бук», які збіў «Боінг» Malaysia Airlines у Данецкай вобласці, вывезлі з базы 23 чэрвеня. Ён быў у складзе канвою з 50 машын і шасці ЗРК «Бук». Следчыя прааналізавалі адметныя рысы машын па дзясятках фотаздымкаў, выкладзеных у гэты час у сацсетках. Яны высветлілі месцазнаходжанне аб'екта з кожнай фатаграфіі і склалі храналагічны шлях канвою з Курска.

8
х / Адказаць
24.05.2018 / 13:05
мардор чакае Нюрнберг і Гаага
7
из Гродно / Адказаць
24.05.2018 / 13:11
Как будто кто-то в этом сомневался...
8
пан Пшыпаздзецкі / Адказаць
24.05.2018 / 13:18
ніхто і не сумняваўся, што цывільны лятак завалілі рускамірцы
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру