Гандлёвая сетка «Гіпа» зладзіла ў некаторых крамах распродаж — 2 тавары па цане аднаго. З-за акцыі ў сталічных крамах (на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Гарэцкага) утварыліся чэргі — да 40 чалавек у адну касу.
Чэргі заканчваліся на супрацьлеглым канцы залы. На ўсіх ахвотных не хапала свабодных вазкоў.
Пакупнікі бралі ў вялікіх колькасцях сокі, дзіцячыя майкі, патэльні, мыйныя сродкі, прысмакі, чай.
Да прыкладу, адзін з пакупнікоў ўзяў адразу 20 упаковак макаронаў.
З-за ажыятажу работнікі крамы не паспявалі выкладваць тавар на паліцы, яго разбіралі проста з вазкоў.