24.05.2018 / 14:25

КНДР дэмантавала ядзерны палігон 2

Паўночная Карэя завяршыла дэмантаж ядзернага палігона Пунгеры. Гэта адбылося ў прысутнасці замежных журналістаў, перадае Associated Press.

Усе тунэлі на палігоне, які размешчаны на паўночным усходзе краіны, былі знішчаныя выбухамі. За дэмантажом палігона назіралі журналісты з ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі, Кітая і Паўднёвай Карэі.

Вайскоўцы Мінабароны КНДР узарвалі 24 мая тры выпрабавальныя шахты на палігоне. Акрамя таго, былі знішчаныя наземныя пункты назірання, ахоўныя збудаванні і іншыя аб'екты абслугоўвання.

0
Волонтёр БиБиСи / Адказаць
24.05.2018 / 14:34
Нашу компанию тоже позвали, но мы не имперские агенты - не поехали.

Все туннели на полигоне, который расположен на северо-востоке страны, были уничтожены взрывами. За демонтажем полигона наблюдали журналисты из США, Великобритании, России, Китая и Южной Кореи.
https://nn.by/?c=ar&i=210107&lang=ru
Как это Главком КНДР пошёл против МИД ихнего в вопросе отмены встречи Кима с Трампом?..

0
Дзед-кацапаед / Адказаць
24.05.2018 / 14:39
«Журналiзты» расейке напэуна крычалi : "Што ж вы робiце ?! Мы ж столькi грошай сюды убухалi "
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру