24.05.2018 / 14:43

9-гадовы хлопчык з Мінска зрабіў мультфільм пра беларускі арнамент. Але настаўнікаў гэта не ўразіла а якія вашы ўражанні? 73

Рэжысёр Марына Карпава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку 2-хвілінны мультфільм «Культурная спадчына Беларусі». Яе 9-гадовы сын Міша, які вучыцца ў трэцім класе адной з мінскіх школ, стварыў яго для школьнага конкурсу.

Марына Карпава — беларускі мастак-аніматар і рэжысёр, яе працы маюць прэстыжныя ўзнагароды. Як аніматар і сцэнарыст, яна супрацоўнічае з расійскімі студыямі «Пілот» і «Саюзмультфільм».

Згодна з умовамі школьнага конкурсу, дзеці павінны былі зрабіць відэа самастойна. Таму Марына толькі паказала сыну, як апрацаваць фота ў Adobe Photoshop і зрабіць анімацыю ў праграме Sony Vegas. Усю астатнюю працу (у тым ліку напісанне тэксту, яго запіс, фатаграфаванне) яе сын зрабіў сам. На стварэнне мульціка пайшло два тыдні напружанай працы вечарамі.

Зрэшты, твор хлопчыка не ўразіў настаўнікаў: «Культурная спадчына Беларусі» не прайшла нават першага этапа адбору настаўніцкай камісіі.

4
Андрей / Адказаць
24.05.2018 / 14:47
печаль, интересное видео
3
Генэрал Голад / Адказаць
24.05.2018 / 14:48
Трэба было пра Міколку-падарожніка зрабіць мульцік. )
6
хамса / Адказаць
24.05.2018 / 14:53
што тут сказаць.. малайчына!
а настаўнікі чырвона-зялёныя.. што яны разумеюць у сапраўдным?
Паказаць усе каментары/ 73 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру