24.05.2018 / 15:21 Бел / Łac / Рус А вы бачылі гэтае мімімі? Усе машыны на праспекце Пераможцаў спыніліся, каб прапусціць маці-качку з дзеткамі ВІДЭА 15 Відэа з такой мілай гарадской падзеяй у сваіх сацсетках падзялілася Святлана Сугака. Качкі пераходзілі дарогу амаль у канцы працоўнага дня. І каб прапусціць іх, свой рух спынілі машыны на абедзвюх палосах праспекта. Дапамагалі птушкам і пешаходы. #вясковыянавiны ў горадзе! вуткi пераходзяць праспект Пераможцаў Публикация от Svetlana Sugako (@tvoj_ya) 23 Май 2018 в 6:55 PDT nn.by Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ