24.05.2018 / 16:44

У Слуцку 17-гадовы хлопец падрабіў дату ў бальнічным і атрымаў крымінальны артыкул 4

17-гадовы хлопец ад цэнтра занятасці вучыўся ў Слуцкім дзяржаўным каледжы на цырульніка і майстра па манікюры. Ён не вызначаўся ўзорнымі паводзінамі і паспяховасцю, часта прагульваў, піша «Інфа-Кур'ер».

Праблемы не абмяжуюцца толькі крымінальным артыкулам. Калі яго адлічаць з каледжа, ён павінен будзе пакрыць кошт навучання, стыпендыю і пражыванне ў інтэрнаце.

Узімку ён захварэў і трапіў у інфекцыйнае аддзяленне Слуцкай бальніцы. Калі выпісваўся, яму выдалі даведку аб часовай непрацаздольнасці. Хлопец вырашыў працягнуць сабе бальнічны на два тыдні і замазаў карэктарам дату заканчэння бальнічнага.

Адгуляўшы «бальнічны», ён прынёс даведку ў каледж. Адміністратар аднесла яе ў міліцыю.

У дачыненні да хлопца распачалі крымінальную справу за падробку дакументаў. Санкцыя артыкула — пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.

0
Кунцевич / Адказаць
24.05.2018 / 17:07
Общественные работы с недельку куда не шло, а то ведь всю жизнь, а ему только 17, перекрестят!!
1
Стэпка / Адказаць
24.05.2018 / 22:28
То, что у этой администраторши мозгов нет---факт очевидный!!!! Может, у милиции найдутся?
1
Bиктория / Адказаць
25.05.2018 / 13:35
Шалости подростка , а у администратора совсем мозгов нет или собственных детей!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру