У аўторак 29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.
Пачатак у 18.30.
Кнігу складаюць аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія расказваюць пра навінкі скарыназнаўства. У прэзэнтацыі бяруць удзел Адам Мальдзіс, Георгій Галенчанка, Уладзімер Арлоў і іншыя пісьменьнікі і навукоўцы.
Уваход вольны.