24.05.2018 / 17:37

Двое беларусаў удзельнічалі ў міжнародным наркасіндыкаце, які перавёз 830 кілаграм гашышу 3

Абодва беларускія наркадылеры ўдзельнічалі ў пастаўках буйных партый гашышу з Іспаніі ў Расію транзітам праз Беларусь. Сябры злачыннай групоўкі дзейнічалі ў Марока, Іспаніі, Літве, Польшчы, Украіне, Малдове і Расіі, паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

Ураджэнцы Слуцка і Салігорска былі затрыманыя 14 чэрвеня 2017 года ў вёсцы Мікелеўшчына Гродзенскай вобласці. У газавым балоне іх аўтамабіля знайшлі схованку, у якой было больш за 35 кілаграм гашышу.

У выніку аператыўнікі затрымалі 20 актыўных удзельнікаў злачыннай міжнароднай супольнасці, у тым ліку яе арганізатараў і лідараў. Агульная вага канфіскаванага са схованак гашышу перавысіла 830 кілаграм.

19
марцін / Адказаць
24.05.2018 / 19:40
     А вось гэтым пачварам даць максымальна жорсткае пакаранне! Заслужылі.
1
ANDREY / Адказаць
24.05.2018 / 19:57
Боже, хорошо хоть не спайсы-соли
1
Максим Дизайнер / Адказаць
24.05.2018 / 22:33
Легалайз!Хватит спаивать наших итак зашуганых и забитых полковников!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру