Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў
У рамках антырасійскіх санкцый Украіна ўвяла абмежавальныя меры ў дачыненні да прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Парашэнкі №126/2018 ад 2 мая.
Пад санкцыі трапілі «Мазырскі спіртагарэлачны завод» і мінская кампанія «Свет піва».
Санкцыі ўводзяцца на тры гады і іх сэнс у блакаванні актываў, прадухіленні іх вывядзення за межы Украіны і ў забароне ўезду ў краіну.
Прычыны, па якіх у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў уведзены абмежаванні, не паведамляюцца.
Європейська правда
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ