24.05.2018 / 20:44

Магілёўскія ўлады просяць у арганізацый «спонсарскай дапамогі» на будаўніцтва Трыумфальнай аркі ФОТА 23

Арганізацыі Магілёва атрымліваюць лісты ад гарвыканкама з просьбай аб «спонсарскай дапамозе» на будаўніцтва Трыумфальнай аркі.

«Арка стане падарункам г.Магілёву ад магілёўцаў, а таксама палепшыць знешняе аблічча абласнога цэнтра з улікам правядзення у 2018 годзе V форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі», — падкрэсліваюць у лісце чыноўнікі гарвыканкама.

Скрыншот дакумента апублікаваны ў суполцы «Магілёў Real».

Нагадаем, што на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі не выключаны прыезд Уладзіміра Пуціна: ён запрошаны туды Аляксандрам Лукашэнкам.

1
Алесь Нязгода / Адказаць
24.05.2018 / 21:16
З нагоды якога трыумфу?
1
Kate / Адказаць
24.05.2018 / 21:18
Няхай білборд з Імператарам знімуць найперш, аркабудаўнікі.
1
Вадим / Адказаць
24.05.2018 / 21:22
В Могилеве столько всего можно восстановить исторического, а они лепят очередную поделку "пабагатаму".
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру