24.05.2018 / 22:24

Паўднёвая Карэя і ААН заклікалі Дональда Трампа і Кім Чэн Ына да дыялогу 3

Дональд Трамп и Мун Чжэ Ін.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін пасля рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць саміт з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам звярнуўся да лідараў дзвюх краін з заклікам правесці прамыя перамовы.

«Дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава і ўсталяванне пастаяннага міру — гістарычныя задачы, ад якіх нельга адмовіцца і якія нельга адкласці», — гаворыцца ў заяве адміністрацыі паўднёвакарэйскага прэзідэнта.

Пры гэтым, паводле заявы, Мун Чжэ Ін быў здзіўлены апошнімі падзеямі.

Акрамя таго, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Трампа і Кіма да рэальнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Чытайце таксама: «Калі зменіце свае падыходы, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце». Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам і паведаміў пра гэта своеасаблівым лістом

2
? / Адказаць
24.05.2018 / 23:07
толку вопрошать к клоуну
0
в.тэпаць / Адказаць
24.05.2018 / 23:21
Хай бы памiрылiся,га... Такi пеунiк,малады,ды ганарысты, супраць цiтана прэ. Як той казау:- а паважаць сябе заставiу...паказаушы месца не заднiцы,дзе меней усяго пухлiн ад каршнякоу...
0
Lone_Ranger / Адказаць
25.05.2018 / 06:35
Не надо никого призывать . Северокорейцы уже согласились сами . 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру