Маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка Валянціна, піша «Еўрарадыё».

Уладзь Яроменак.

Уладзь Яроменак.

Нагодай стала тое, што маладафронтавец не адсядзеў трое сутак, якія яму прызначылі за абарону Курапатаў на пачатку 2017 года. Пазней Яроменак затрымалі ў рамках справы «Белага легіёна», але выпусцілі без абвінавачання. Суд за Курапаты адбыўся ў яго адсутнасць.

Цяпер маладафронтавец мусіць адбыць трохсуткавы арышт і атрымае паўгадовы прэвентыўны нагляд. Ён мусіць знаходзіцца дома з 22-й па 6-ю гадзіну. Паведамляецца, што за тры парушэнні яму можа пагражаць зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?