Reuters.com

Reuters.com

Улады Паўночнай Карэі ўпершыню пракаментавалі рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць амерыкана-паўночнакарэйскі саміт, запланаваны на чэрвень. У КНДР палічылі рашэнне Трампа нечаканым і паведамілі пра тое, што жаданне Пхеньяна працаваць на дасягненнем міру захоўваецца. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС КНДР Кім Ке Гван, перадае Reuters.

Больш за тое, КНДР гатовая да правядзення саміту з ЗША ў любы час, адзначае агенцтва. «Наша імкненне і жаданне зрабіць усё магчымае для міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і чалавецтва застаюцца нязменнымі, і мы заўсёды гатовыя даць час і магчымасць амерыканскаму боку, грунтуючыся на здаровым сэнсе, — прыводзіць агенцтва словы Кім Ке Гван. — «Мы гатовыя правесці перамовы ў любы час і да любых спосабаў вырашэння праблем»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0