Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю нобелеўскаму лаўрэату, выхадцу з Беларусі Жарэсу Алфёраву. Як адзначаецца ў адпаведным рашэнні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны, гэтая санкцыя будзе дзейнічаць у дачыненні 88-гадовага навукоўца бестэрмінова, піша Радыё Свабода.
Раней Жарэс Алфёраў быў уключаны ў базу сайту «Міратворац» за тое, што «наўмысна неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны пры ўездзе на акупаваную тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым».
Апроч таго, у пералік асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіну, трапілі таксама некалькі крымчан, беларусаў паводле месца нараджэньня — яны падчас апошніх выбараў прэзыдэнта Расеі працавалі ў складзе выбарчых камісій на тэрыторыі Крыму ад партыі «Адзіная Расея».